Усе навіны

Кіраўнікі «Чэлсі» і «Бенфікі» ледзь не пабіліся падчас перамоў па Энца

3 лютага 2023, 20:13

Кіраўнікі «Чэлсі» і «Бенфікі» ледзь не ўступілі ў фізічную канфрантацыю падчас перамоваў па трансферу Энца Фернандэса, паведамляе Daily Mail са спасылкай на Record.

У Лондане сустрэліся прэзідэнт «Бенфікі» Руй Кошта, уладальнік «Чэлсі» Тод Боэлі і агент Жоржэ Мендэш, каб абмеркаваць пераход.

Разлютаваная спрэчка бакоў ледзь не выклікала бойку. У выніку раз'юшаны Кошта пакінуў перагаворны пакой, калі лонданцы адмовіліся ад сваёй першапачатковай прапановы па гульцу ў памеры 107 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і прапанавалі 80 і кагосьці са сваіх гульцоў.

Сярод іншых футбалістаў партугальцам быў прапанаваны Жаржыньё, які пазней за 12 мільёнаў фунтаў перайшоў у «Арсенал».

«Бенфіка» хацела атрымаць у выніку абмену Матэа Кавачыча, але заробак футбаліста ў памеры каля 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у год зрабіў немагчымым гэта.

Таксама адзначаецца, што Фернандэс, занепакоены тым, што пераход не адбудзецца, пагражаў запісаць відэа з абвінавачваннямі ў адрас структуры «Бенфікі» і размясціць у сацыяльных сетках.

Аднак «Чэлсі» усё ж такі пагадзіўся заплаціць 107 мільёнаў фунтаў і трансфер адбыўся.

Daily Mail сцвярджае, што «Чэлсі» абверг ім гэтую інфармацыю, але афіцыйны каментар не даў.