Усе навіны

Будучыня Маўрынью ў «Роме» будзе залежаць ад трапляння ў Лігу чэмпіёнаў

3 лютага 2023, 21:49

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью ў канцы сезона можа пакінуць каманду.

Як паведамляе Il Messaggero, будучыня партугальскага спецыяліста ў клубе будзе залежаць ад трапляння ў Лігу чэмпіёнаў.

Таксама адзначаецца, што сам коўч незадаволены справамі ў «Роме» – ён раздражнёны, што не атрымаў фінансавую падтрымку на трансферным рынку. Маўрынью лічыць, што ў рымлян няма рэсурсаў, каб сур'ёзна прэтэндаваць на фініш у топ-4 Серыі А.

Пры гэтым Жазэ можа атрымаць гарантыі па ўзмацненні складу ад кіраўніцтва, калі «Рома» завершыць сезон у зоне ЛЧ.