Усе навіны

«Манчэстар Юнайтэд» можа купіць летам Фаці. Тэн Хаг хоча бачыць іспанца на пазіцыі форварда

4 лютага 2023, 13:45

«Манчэстар Юнайтэд» праяўляе цікавасць да вінгера «Барселоны» Ансуманэ Фаці, паведамляе Sport.es.

Інфармуецца, што манкуніянцы летам хочуць набыць якаснага нападніка і бачаць Фаці прыярытэтным варыянтам.

У гэтым сезоне 20-гадовы іспанец часам выступаў на пазіцыі форварда, дзе яго хоча выкарыстоўваць трэнер «Юнайтэд» Эрык тэн Хаг.

Перашкодай трансферу можа стаць клаўсула у памеры мільярда еўра, якая прапісаная ў кантракце Фаці. Усё залежыць ад таго, ці пагодзяцца каталонцы прадаць вінгера за меншую суму.

У бягучым сезоне Фаці забіў 6 галоў і аддаў 3 асісты ў 30 матчах.