Усе навіны

Руслан Лісаковіч перайшоў у махачкалінскае «Дынама»

4 лютага 2023, 18:30

20-гадовы беларускі паўабаронца Руслан Лісаковіч падпісаў кантракт з махачкалінскім «Дынама» (Расія, Д2).

Раней футбаліст выступаў у «Шахцёры», «Уздзе» і «Крумкачах».

У мінулым сезоне гуляў за «Іслач». Ён перайшоў у «Іслач» перад сезонам-2021. За час у клубе Лісаковіч правёў 60 матчаў, забіў 6 мячоў і аддаў 7 галявых перадач, выклікаўся ў зборную Беларусі.

У «Дынама» Лісаковіч перайшоў на правах вольнага агента. Будзе выступаць пад нумарам 71.

Пасля 20 тураў новая каманда Лісаковіча займае 11-е месца ў Д2 Расіі.