Усе навіны

Качура пра перыяд ў «Шэфілд Юнайтэд»: «Тады часта ўсім тлумачыў, што Мiнск – гэта не Масква»

4 лютага 2023, 20:10

Беларускі спецыяліст Пётр Качура згадаў пра перыяд у «Шэфілд Юнайтэд». Па выніках аднаго з сезонаў заўзятары прызналі Качуру лепшым іграком каманды.

– Сезон-96/97 завяршыўся матчам за выхад у АПЛ – з «Крыстал Пэлас» на «Уэмблі». Што запомнілася?

– Едзем на аўтобусе, і ўжо за 5 км да стадыёна ўсе пабы запоўненыя балельшчыкамі. Выходзім на размінку – на трыбунах 70 тысяч.

На жаль, перад гульнёй я тузануў заднюю і нават пасля абязбольвальнага працягнуў толькі 25 хвілін. У канцы мы прапусцілі ад Дэвіда Хопкіна і не выйшлі ў Прэм'ер-лігу. Гэта была трагедыя.

– Але менавіта тады вы сталі знакамітым.

– Так, заўзятары клуба прызналі мяне гульцом сезона, а сярод усіх спартcменаў графства Паўднёвы Ёркшыр я стаў другім пасля баксёра Насіма Хамеда.

Мне прысвяцілі некалькі крычалак і выпусцілі майкі з маёй мянушкай King Kat (ад прозвішча – Katchouro).

Прыяжджалі нават журналісты BBC. Здымалі, як жонка гатуе галубцы, і распытвалі пра новую для іх краіну: я тады часта ўсім тлумачыў, што Менск – гэта не Масква, – сказаў Качура.