Усе навіны

«Ліверпуль» набраў адно ачко ў апошніх 4 турах АПЛ, клуб апусціўся на 10-е месца

5 лютага 2023, 12:54

Учора, 4 лютага, «Ліверпуль» на выездзе разгромна саступіў «Вулверхэмптону» – 0:3.

Мерсісайдцы працягнулі сваю серыю без перамог у чэмпіянаце Англіі да чатырох матчаў – 3 паразы і адна нічыя. Агульная розніца галоў – 1:9.

Каманда ўжо апусцілася на 10 пазіцыю ў турнірнай табліцы. У наступным туры падапечныя Юргена Клопа будуць дома прымаць «Эвертан».