Усе навіны

Канселу хацеў далучыцца да «Рэала», гэта быў яго прыярытэт зімой

5 лютага 2023, 14:43

Абаронца Жаау Канселу лічыў сваім прыярытэтам пераход у «Рэал» у зімовае трансфернае акно, паведамляе Madrid Xtra са спасылкай на Marca.

Яго арэнду прапаноўвалі мадрыдскаму клубу, але «сметанковыя» нават не сталі яе разглядаць. Раней была інфармацыя, што гэта звязана з верай у прагрэс арандаванага ў данецкага «Шахцёра» Вінісіуса Тобіяса. Таксама «Рэал» не збіраўся падпісваць новых футбалістаў у студзені.

З «Баварыяй» 28-гадовы партугалец стаў кантактаваць ужо пасля адмовы іспанскага гранда. Канселe адправіўся ў арэнду з правам выкупу за 70 мільёнаў еўра.

Падрабязная статыстыка Жаау ў бягучым сезоне за «Манчэстэр Сіці» – тут.