Усе навіны

Кавалевіч пра Шукурава: «Ён застаецца ў «Нёмане». «Хімкі» зрабілі яму не зусім сур'ёзную прапанову»

6 лютага 2023, 10:10

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў, што нападаючы Алімардон Шукураў застанецца ў гродзенскай камандзе. Нагадаем, што да форварда праяўлялі цікавасць «Хімкі».

– Гэта сур'ёзны футбаліст. Я думаю, што «Хімкі» зрабілі яму не зусім сур'ёзную прапанову. У яго там усё ў кантракце прапісана, і тыя фінансавыя ўмовы, пры якіх ён можа перайсці, калі «Хімкі» не могуць выканаць, то, напэўна, не варта яго туды запрашаць. Таму ён застаецца ў камандзе.

Тое, што ён застаўся для нас добрая навіна, але калі б ён сышоў за тыя грошы, якія прасіў клуб, мы б таксама, мусіць, нічога не страцілі.

– Гэта значыць, ён застаецца ў камандзе?

– Так.

– Казалі, што яшчэ была цікавасць «Рубіна». Наколькі гэта праўда?

– Мне гэта невядома, – сказаў Кавалевіч.