Усе навіны

Захар Волкаў вярнуўся ў БАТЭ

6 лютага 2023, 12:17
2

Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, абаронца Захар Волкаў пачаў трэніроўкі з камандай. Нагадаем, што ў футбаліста скончылася арэнда ў «Хімках», за якія беларус правёў сезоны 2021/22 і першую палову сезона 2022/23.

За першы сезон у складзе падмаскоўны клуб Волкаў згуляў 14 матчаў у РПЛ і вызначыўся 1 голам. У першай палове сезона 2022/23 беларус згуляў 10 матчаў у Д1 Расіі.

Нагадаем, што ў Волкава кантракт з барысаўчанамі да канца 2023 года.

Нагадаем, што ў пачатку 2020 года стала вядома, што Волкаў, выступаючы за «Нафтан», атрымаў 1450 долараў за пройгрыш «Крумкачам» у Кубку Беларусі. Футбаліст быў дыскваліфікаваны на два гады, але праз час яму адтэрмінавалі пакаранне.