Усе навіны

Стэфана Піёлі: «Не шкадую аб сваім выбары на матч з «Інтэрам. Калі б гулялі ў наш звыклы футбол, было б яшчэ цяжэй»

6 лютага 2023, 13:14

Галоўны трэнер «Мілана» Стэфана Піёлі пракаментаваў паражэнне «Інтэру» (0:1) у 21-м туры Серыі А.

«Відавочна, мы хацелі мець больш упэўненую пазіцыю ў абароне і селі глыбей. Мы нядрэнна абараняліся, але таксама нам трэба было лепш прасоўваць мяч праз пас. Менавіта таму ў першым тайме нам не ўдалося больш контратакаваць.

Нажаль, мы зноў апынуліся не гатовыя да плану на гульню, у астатнім – мы добра працавалі як каманда. У першым тайме атакавалі не вельмі шмат, але пасля перапынку стала лепей.

Сёння мы не збіраліся толькі абараняцца, а спрабавалі пераадолець прэсінг «Інтэра». Як трэнер я дакладна разумею сітуацыю. Упэўнены, калі б мы гулялі ў наш звыклы футбол, то сёння нам было б яшчэ цяжэй. Мы выглядалі прыстойна – можам развіць поспех, але павінны быць больш агрэсіўнымі і атакуючымі.

Гэта не значыць, што мы адкідаем усю працу, якой дасягнулі, а значыць, што часам трэба выкарыстоўваць іншы падыход, каб вярнуць канкурэнтаздольнасць.

Я вырашыў гуляць з двума нападаючымі, каб стварыць праблемы для абароны «Інтэра», нават калі гэта не часта атрымлівалася. Не шкадую аб гэтым, таму што, улічваючы тое, я што я ўбачыў на працягу матча, гэта быў правільны выбар.

Дрэнныя вынікі пазбавілі нас веры. Гэта нармальна, таму што каманда яшчэ не зусім спелая. Некалькі гульцоў знаходзяцца не ў лепшым становішчы, і нам было цяжка з гэтым справіцца.

Паражэнне ў дэрбі не спрыяе павышэнню маральнага духу, але лічу, што сёння мы зноў адчулі сабранасць і рашучасць, якія могуць дазволіць вярнуцца на свой узровень», – сказаў Піёлі.

У матчы з «Інтэрам» коўч «Мілана» ужыў тактычную схему 3-5-2 і другі раз запар пакінуў Рафаэла Леау на лаўцы запасных.

«Расанеры» саступілі ў чацвёртым матчы запар ва ўсіх турнірах. Падапечныя Піёлі не могуць перамагчы ў сямі апошніх сустрэчах. У 2023 годзе ў «Мілана» найгоршая абарона сярод усіх каманд топ-5 чэмпіянатаў – 19 прапушчаных галоў у васьмі матчах.