Усе навіны

Кіраўніцтва «Ліверпуля» падтрымлівае Клопа, клуб рыхтуецца з трэнерам да трансфернага акна – хочуць набыць Белінгема і Нунеша

6 лютага 2023, 13:22

Кіраўніцтва «Ліверпуля» пакуль нават не разглядае варыянт са звальненнем галоўнага трэнера Юргена Клопа, нягледзячы на дрэнную гульнявую форму каманды. Пра гэта паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

У клубе ўсё яшчэ падтрымліваюць нямецкага спецыяліста. Мерсісайдцы не кантактуюць ні з адным з іншых коўчаў адносна магчымага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, менеджмент разам з Клопам рыхтуюцца да летняга трансфернага акна. Прыярытэтам стане ўзмацненне цэнтральнай лініі – хочуць набыць хаўбека дортмундскай «Барусіі» Джуда Белінгема і плэймэйкера «Вулверхэмптана» Матэуша Нунеша.

«Ліверпуль» набраў адно ачко ў апошніх 4 турах АПЛ і апусціўся на 10 месца ў турнірнай табліцы.