Усе навіны

«Вэст Хэм» ацэньвае Райса ў 90-100 млн фунтаў

6 лютага 2023, 13:30

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана даў новую інфармацыю пра патэнцыйны трансфер паўабаронцы «Вэст Хэма» Дэклана Райса.

Лонданскі клуб гатовы выслухоўваць прапановы па 24-гадоваму футбалісту, аднак запатрабуе за свайго гульца салідную суму.

У папярэднія трансферныя вокны «малатабойцы» ацэньвалі Райса ў 150 мільёнаў фунтаў, але Рамана дадае, што зараз цалкам рэальнымі з'яўляюцца 90-100 мільёнаў фунтаў.

Па папярэдніх дадзеных, падпісанне Дэклана разглядае «Арсенал».

Статыстыка англійскага хаўбека ў бягучым сезоне тут.