Усе навіны

АПЛ абвінаваціла «Ман Сіці» ў шматлікіх парушэннях правілаў фінансавага фэйр-плэй, з клуба могуць зняць ачкі

6 лютага 2023, 13:55

Англійская Прэм'ер-ліга прад'явіла «Манчэстэр Сіці» абвінавачанне ў шматлікіх парушэннях правілаў фінансавага фэйр-плэй.

Расследаванне гэтай справы працягвалася 4 гады. Адзначаецца, што парушэнні ў фінансавай справаздачнасці і даходах былі ў кожным сезоне з 2009/10.

Журналіст The Times Марцін Цыглер дадае, што сярод магчымых санкцый ёсць і зняцце ачкоў у чэмпіянаце – гэта можа здарыцца, калі парушэнні будуць даказаныя.