Усе навіны

«Марсель» прайграў упершыню за 12 матчаў

6 лютага 2023, 14:36

«Марсель» дома прайграў «Ніцэ» ў 22-м туры Лігі 1 (1:3).

Гэтая параза для «Марселя» стала першай за апошнія 12 матчаў ва ўсіх турнірах. Апошні раз правансальцы саступалі яшчэ 1 лістапада мінулага года, калі на «Веладроме» дазволілі «Тотэнхэму» здзейсніць камбэк у апошнім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Пасля 22-га тура «Марсель» займае другое месца з 46 ачкамі ў актыве, столькі ж у «Ланса». Паслязаўтра, 8 лютага, правансальцы дома будуць прымаць «ПСЖ» у 1/8 Кубка Францыі.