Усе навіны

У выпадку даказання ўсіх 100+ парушэнняў правілаў ФФП «Ман Сіці» могуць выключыць з АПЛ

6 лютага 2023, 15:35

«Манчэстэр Сіці» можа быць выключаны з АПЛ, калі будуць даказаны ўсе парушэнні правілаў фінансавага фэйр-плэй, у якіх клуб абвінаваціла ліга. Пра гэта паведамляе The Times.

АПЛ апублікавала афіцыйную заяву, у якой пералічыла больш за 100 патэнцыйных парушэнняў «гараджан» у перыяд з сезона 2009/10 да 2017/18.

Яны датычацца фінансавых справаздач і даходаў каманды. Расследаванне працягвалася 4 гады.

Сярод магчымых санкцый таксама ёсць зняцце ачкоў.