Усе навіны

Кавалевіч аб адсутнасці замежных збораў: «У Беларусі створаны ўсе ўмовы. Можа, травяных палёў няма. Грэх скардзіцца. Можа, спарынгаў няма. А так, увогуле, у падрыхтоўцы нас усё задавальняе»

6 лютага 2023, 19:51

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб падрыхтоўцы каманды да новага сезону, а таксама аб стаўленні кіраўніцтва горада да клуба.

– Гродна крыху спецыфічны горад. Вельмі добрае да каманды ставіцца кіраўніцтва горада. Нейкія мае пажаданні выконваюць: кіраўніцтва горада, старшыня федэрацыі, мэр горада Мечыслаў Гой. Мы, трэнерскі штаб, усё ж такі, напэўна, летась дапусцілі некаторыя памылкі - пастараемся выправіць. І сёлета пазмагаемся за высокія месцы.

Замежныя зборы? Абсалютна няма праблем [з іх адсутнасцю]. У Гродне, у Беларусі створаны абсалютна ўсе ўмовы. Можа, травяных палёў няма ў гэты час года. А ў астатнім – усе ўмовы для таго, каб можна было правесці кваліфікаваную падрыхтоўку.

Грэх скардзіцца, Можа, спарынгаў няма з расійскімі і гэтак далей клубамі. А так, увогуле, у падрыхтоўцы нас усё задавальняе. Кіраўніцтва горада робіць усё, каб каманда якасна падрыхтавалася да сезона, – лічыць Кавалевіч.