Гары Нэвіл пра доўгатэрміновыя кантракты гульцоў «Чэлсі»: «Калі Мудрык ператворыцца ў Месі за 4 гады, то запатрабуе плаціць яму больш»
Былы абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Гары Нэвіл выказаўся пра трансферную палітыку «Чэлсі».
«Васьмігадовы кантракт не дае ніякай дакладнасці. Дапусцім, Мудрык ператворыцца ў Ліянэля Месі за чатыры гады, і Чэлсі будзе казаць: Ён падпісаны яшчэ на 4 гады на нізкі заробак.
Але якая розніца, калі і сам Мудрык і ягоны агент будуць патрабаваць плаціць больш? І альбо вы павялічыце яму заробак да ўзроўню Месі, альбо ў вас на чатыры гады з’явіцца незадаволены футбаліст, які будзе адчуваць, што яго эксплуатуюць з-за таго, што ў 22 ён заключыў васьмігадовы кантракт.
Я не разумею, як у гэтай краіне, асабліва калі гаворка ідзе пра прыезджага футбаліста, можна выконваць умовы васьмігадовага кантракту, калі гулец дасягне значнага прагрэсу.
А ці патрэбны гэты гулец усім трэнерам, якія папрацуюць з камандай за гэтыя 8 гадоў? Ці не захоча гулец вярнуцца дадому ў нейкі момант?» — сказаў Нэвіл.