Усе навіны

Куртуа – па-за складам «Рэала» на клубнам ЧС, Лунін у заяўцы

6 лютага 2023, 22:12

«Рэал» прадставіў склад каманды, якая адправілася на клубны ЧС у Марока.

Цібо Куртуа, Карым Бензема, Эдэр Мілітао, Лукас Васкес, Ферлан Мендзі і Эдэн Азар – па-за заявай каманды. У складзе ёсць украінскі брамнік Андрэй Лунін, які ўжо гуляў замест Куртуа супраць «Мальёркі» (0:1) у Ла Лізе.

Брамнікі: Лунін, Луіс Лопес, Каньісарэс

Абаронцы: Карвахаль, Алаба, Вальеха, Начо, Адрыясола, Рудыгер, Марвел.

Паўабаронцы: Кроас, Модрыч, Камавінга, Вальвердэ, Чуамэні, Себальас, Марыё Марцін, Арыбас

Нападаючыя: Асэнсіа, Вінісіус, Радрыга, Мар’яна

«Рэал» 8 лютага згуляе ў паўфінале ЧС супраць «Аль-Ахлі». Была інфармацыя, што Куртуа можа вярнуцца ў фінал клубнага ЧС, які адбудзецца 11 лютага.