Усе навіны

Уладзімір Базанаў: «Хутчэй за ўсё, у вышэйшай лізе будзе 15 каманд. Не хацеў бы парушаць рэгламент»

6 лютага 2023, 23:01

Кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў расказаў, што ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, верагодна, застанецца 15 каманд.

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона ў першай лізе «Макслайн» зарабіў права згуляць у стыкавых матчах за выхад у вышэйшую лігу. У пераходных матчах рагачоўскі клуб абыграў «Арсенал», аднак не атрымаў дазволу на ліцэнзаванне ў Д1 ад АБФФ. Пасля разгляду апеляцыі клуба футбольны арбітраж пакінуў рашэнне федэрацыі без змен.

– Наколькі добра фармуюцца другая і першая лігі?

– Ну, мы спадзяемся, што ўсё будзе сфарміравана добра. Бачыце, не атрымліваецца ў нас паўнавартасных 16 каманд у вышэйшай лізе, таму што шмат довадаў узяць кагосьці падняць, кагосьці зрабіць. Я не хацеў бы парушаць рэгламент. А так, першая і другая лігі павінныя быць паўнавартаснымі.

– У вышэйшай лiзе дакладна застаецца 15 команд?

– Хутчэй за ўсё, так. 16 [лютага] будзем праводзіць выканкам, будзем бачыць, якая будзе сітуацыя, – сказаў Базанаў.