Усе навіны

Матч каманды Шкурына перанеслі праз снежную буру ў Ізраілі

7 лютага 2023, 00:18

Матч «Макабі» Петах-Тыква беларускага нападаючага Іллі Шкурына супраць «Хапаэля» Ноф ха-Галіль у рамках Д2 Ізраіля перанеслі з-за снежнай буры «Барбара», якая прыйшла ў Ізраіль. Хуткасць ветру дасягала 99 км/г.

Як напісалі ў інстаграме клуба, новая дата гульні будзе абвешчана пазней.