Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Для Гродна я і «Нёман» павінны нешта выйграць. Думаю, Кубак»

7 лютага 2023, 09:23

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся чаканнямі ад маючага адбыцца сезона.

– Як я магу быць задаволены, хутчэй за ўсё, я не задаволены сабой. Але будзем імкнуцца.

– А чым вы не задаволены?

– Хацелася б, каб было лепш. Хацелася б для Гродна нешта выйграць, калі ты працуеш дзеля нейкіх вынікаў. Таму, канешне, трэба заўсёды быць незадаволеным. Вось я не задаволены сабой.

Зыходзячы з таго, якія ўмовы мне прапанавала Гродна, і я ўжо працую там сёмы год, для гэтага горада я і каманда павінны нешта выйграць. Вядома, мы ставім задачу выйграць Кубак. І, думаю, так яно і будзе, – сказаў Кавалевіч.