Усе навіны

«МЮ» хоча прадаць летам Марсьяля, Магуайра і Тэлеса

7 лютага 2023, 10:33

«Манчэстэр Юнайтэд» вызначыўся з гульцамі, якіх плануе прадаць летам гэтага года, паведамляе Manchester Evening News.

Гэта абаронцы Хары Магуайр, Алекс Тэлес і нападаючы Антоні Марсьяль.

Магуайр нагуляў у гэтым сезоне 818 хвілін, а Марсьяль – 723, Тэлес на правах арэнды гуляе за «Севілью».

27-гадовы француз вызначыўся 6 галамі і 2 рэзультатыўнымі перадачамі ў 14 матчах, толькі ў гэтым сезоне гулец атрымаў 4 траўмы, з-за якіх сумарна прапусціў 18 матчаў манкуніянцаў.