Усе навіны

Футбаліст зборнай Украіны Сікан нанёс ЧМТ расіяніну, пачуўшы ад яго «Слава Расіі» (ВЗБІРНА)

7 лютага 2023, 20:30
1

Нападаючы данецкага «Шахцёра» і зборнай Украіны Данііл Сікан ударыў расіяніна пасля правакацый з боку прадстаўніка РФ у гатэлі ў Турцыі, паведамляе ВЗБІРНА.

Група расіян жыла ў адным гатэлі з «Шахцёрам» у Турцыі, дзе каманда праходзіць зімовы збор. Калі ўбачылі Сікана і яго форму «Шахцёра», сказалі яму: «Слава Расіі». Данііл адразу ж адным ударам рукі зваліў з ног расіяніна, якога шпіталізавалі і дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму.

Расіянін не змог апазнаць Сікана, калі апрытомнеў. Як зазначае крыніца, у гісторыі могуць быць недакладнасці, таму што сведак не было, але запэўнівае ў праўдзівасці.