Усе навіны

Бернарду ўсё яшчэ хоча пакінуць «Ман Сіці», за яго будуць змагацца «Барселона» і «ПСЖ»

7 лютага 2023, 23:08

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Бернарду Сілву ўсё яшчэ настроены летам змяніць каманду, паведамляе Le10 Sport.

Паводле інфармацыі крыніцы, цяпер ёсць два прэтэндэнты на 28-гадовага футбаліста – «Барселона» і «ПСЖ». Абодва клубы будуць змагацца за права падпісаць партугальца.

У «ПСЖ» ініцыятарамі трансферу Бернарду з'яўляюцца Луіш Кампуш і Кіліян Мбапэ, якія працавалі з ім у «Манака».

У бягучым сезоне Сілва вызначыўся 2 галамі і 5 асістамі ў 31 матчы, яго кошт ацэньваецца ў 80 мільёнаў еўра.