Усе навіны

Венсан Абубакар: «Раналду прасіў мяне застацца ў «Аль-Насры»

7 лютага 2023, 23:47

Нападаючы Венсан Абубакар пракаментаваў сваё рашэнне пакінуць «Аль-Наср» у зімовае трансфернае акно.

«Пасля трансферу Раналду я сказаў трэнеру, што хачу пайсці. Гэта было яшчэ да прыезду Крышціяну сюды. Каб яго зарэгістраваць трэба было выключыць з заяўкі замежнага гульца.

Сам Раналду прасіў мяне застацца, клуб таксама хацеў, хаця б да канца сезона. Але я вырашыў сысці», – сказаў Абубакар.

Венсан у выніку падпісаў кантракт з турэцкім «Бешыкташам».