Усе навіны

Абамеянга не прыцягвае варыянт з «Лос-Анджэлесам», ён хоча застацца ў Еўропе

8 лютага 2023, 17:12

Інсайдэр Фабрыцыо Рамана заявіў, што нападаючы «Чэлсі» П'ер-Эмерык Абамеянг можа адмовіць «Лос-Анджэлесу».

Рамана пацвердзіў зацікаўленасць клуба МЛС да 33-гадовага футбаліста – раней была інфармацыя, што пераход можа адбыцца ўжо зімой, бо ў ЗША адкрыта трансфернае акно.

Аднак самога габонца не прываблівае гэты варыянт працягу карʼеры, ён хацеў бы застацца ў Еўропе. Абамеянг разважае над сваім рашэннем.

Форвард не трапіў у заяўку «Чэлсі» на плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Яго статыстыка ў бягучым сезоне тут.