Хадасевіч пра вынікі паседжання Мінспорту з удзелам футбольных кіраўнікоў: «Гэта не што іншае, «як завалілі пасяўную»
Журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем пра паседжанне Мінспорту Лукашэнкі з удзелам футбольных кіраўнікоў, якое адбылося 8 лютага.
«Была праграма на выхад на 2028 год на топ-турнір. А цяпер вось гэтыя 16 пунктаў. Вядома, арганізацыя, якая ініцыюе такую сустрэчу і кліча да сябе, я буду называць гэта на дыван, на вялікую размову як раз іншую арганізацыю такую ж самастойную, якая фінансуецца галоўным чынам міжнароднай арганізацый, нават двума УЕФА і ФІФА.
І вось 16 пунктаў: усюды забяспечыць. Усюды забяспечыць беспярэчна. І гэта не што іншае, яшчэ раз буду паўтараць, як «завалілі пасяўную». Таму што ну, гэта разнос. З аднаго боку, гэта напэўна, а можа быць і не напэўна, але хутчэй за ўсё, напэўна, такі дыялог.
Але яшчэ раз буду паўтараць, я неаднаразова гэта раней казаў у нейкіх выпусках пра тое, што ўсе футбольныя людзі, калі цікавяцца беларускім футболам і хочуць зрабіць яму лепш, павінны былі патрабаваць ад федэрацыі сапраўды такога ж значна раней, збірацца значна часцей, а не толькі на выканкамах там раз на паўгода, ствараць, я не ведаю, нейкія групы, шукаць спецыялістаў. Уносіць нейкія ідэі, абмяркоўваць там і гэтак далей, каб неяк ратаваць беларускі футбол, а не кідаць мне страйкі, урэшце. Але гэта не Базанаў, напэўна, кідаў. Я ведаю, у агульным, прозвішча таго, хто кідаў, але тым не менш, не займацца вось такі глупствам, якім АБФФ вельмі шмат гэтыя чатыры гады, або два апошніх канкрэтна, займалася. Так што вось такая гісторыя», – сказаў Хадасевіч.