Усе навіны

Хесэ стане гульцом «Сампдорыі»

9 лютага 2023, 15:43

Іспанскі нападаючы Хесэ Радрыгес пяройдзе ў «Сампдорыю», паведамляе журналіст Нікола Скіра.

Па дадзеных крыніцы, гулец далучыцца да каманды ў якасці вольнага агента ў выпадку паспяховага медагляду. Кантракт будзе дзейнічаць да канца сезона з опцыяй падаўжэння.

29-гадовы Хэсэ – выхаванец і былы гулец «Рэала». У бягучым сезоне ён выступаў за турэцкі «Анкарагюджу» (16 матчаў, 5 галоў, 2 рэзультатыўныя перадачы).