Дзмітрый Бага: «Брэсцкае «Дынама» проста абавязана выступіць лепш, чым у 2022 годзе»
Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Бага падзяліўся меркаваннем аб камандзе. Футбаліст далучыўся да яе ў міжсезонне.
Мінулы сезон каманда завяршыла на 13-м месцы.
– Убачыўшы арганізацыю трэніровак, рабят масажыстаў, адміністратараў, лекараў і ўвесь персанал, я лічу, што «Дынама» не мае права паказаць такі вынік, як у мінулым сезоне. Не бачыў усіх матчаў, скажу шчыра. Так што, магчыма, былі добрыя гульні, дзе проста не шанцавала.
Бачу, як тут ставяцца да футбалістаў, які горад, як людзі перажываюць… Мы проста абавязаны выступіць лепей, чым у 2022 годзе. Як яно будзе – цяжка сказаць. Мы толькі месяц трэніруемся. Кожны павінен сказаць сабе: «Для нас шмат робіцца, таму трэба сабрацца».
Цяпер новая каманда, новая гісторыя, новыя партнёры і новы горад. Галоўнае – дапамагчы камандзе. Каб гэты сезон быў значна лепшы па выніку і без усялякіх нерваў, як было ў «Дынама» летась, – сказаў Бага.