Усе навіны

Юрэвіч будзе ўплываць на кожнае трэнерскае прызначэнне ў клубах Д1 і зборнай Беларусi, абмяркоўваючы іх асабіста з Кавальчуком

9 лютага 2023, 20:08

Беларускаму спецыялісту Анатолю Юрэвічу даручана адказваць за стратэгію і праграму развіцця футбола ў Беларусі. Нагадаем, такое рашэнне стала вынікам пасяджэння калегіі Мінспорту Лукашэнкі, якое адбылося 8 лютага.

Ключавая задача Юрэвіча – праца з кадрамі. Па інфармацыі Tribuna.com, Юрэвіч будзе ўплываць на кожнае новае трэнерскае прызначэнне ў клубах вышэйшай лігі і ў зборнай. Давер пры выбары татальны, аднак кожны кейс будзе абмяркоўвацца асабіста з Кавальчуком.

Таксама зараз дырэктарам клуба не можа стаць які-небудзь чалавек выключна па рашэнні кіраўніцтва горада ці рэгіёна. Кожная кадравая перастаноўка будзе праходзіць праз Юрэвіча і асабіста Сяргея Кавальчука.