Усе навіны

Месі, Мбапэ і Бензема – прэтэндэнты на званне лепшага гульца 2022 года па версіі ФІФА

10 лютага 2023, 19:33

ФІФА назвала трох фіналістаў прэміі лепшаму іграку 2022 года па версіі арганізацыі.

На трафей прэтэндуюць Ліянэль Месі («ПСЖ», Аргенціна), Кіліян Мбапэ («ПСЖ», Францыя) і Карым Бензема («Рэал», Францыя).

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 27 лютага ў Парыжы.