Усе навіны

У стартавы склад «Чэлсі» на матч супраць «Вест Хэма» патрапілі 7 гульцоў не старэйшых за 24 гады – гэта рэкорд клуба ў АПЛ

11 лютага 2023, 15:41

Сёння, 11 лютага, «Чэлсі» сустрэнецца з «Вест Хэмам» у матчы 23-га тура чэмпіянату Англіі.

У стартавы склад «сініх» патрапілі 7 гульцоў не старэйшых за 24 гады – Бенуа Бадзяшыль, Рыс Джэймс, Кай Хаверц, Міхаіл Мудрык, Энца Фернандэс, Жаау Фелікс і Чуквунонса Мадуэке.

Гэта рэкордная колькасць у гісторыі клуба ў АПЛ.