Усе навіны

Драгун аформіў дубль за БАТЭ, клуб не аб'яўляў аб падаўжэнні кантракту

11 лютага 2023, 16:33

Беларускі паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун 11 лютага ў таварыскім матчы супраць «Маладзечна» (Д2) забіў два мячы. Сустрэча завяршылася з лікам 5:0.

Адзначым, што клуб да гэтага часу не аб'явіў аб прадаўжэнні кантракта з капітанам каманды.

У мінулым сезоне Драгун правёў 30 матчаў у вышэйшай лізе, забіў 10 мячоў і аддаў 3 галявыя перадачы.