Усе навіны

Кавальчук пра прыватныя клубы: «Калі ў іх мэта – зараблянне грошай з бацькоў, то гэта не справа»

11 лютага 2023, 17:46

Міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук падчас пасяджэння калегіі падзяліўся меркаваннем аб прыватных футбольных клубах у Беларусі.

– Я разумею, з прыватнымі клубамі ёсць праблемы. Дзяржаўныя клубы, школы і арганізацыі маюць прыярытэт. Прыватнаму клубу дастаткова цяжка «ўціснуцца ў графік».

Як я бачу далейшае ўзаемадзеянне з «прыватнікамі»? Па-першае, такі клуб павінен вызначыцца са сваёй мэтай. Калі гэтая мэта – зараблянне грошай з бацькоў, то гэта не справа.

Зараз у трэнера задача не гадаваць прафесійных спартсменаў, а набраць як мага больш рабят у секцыю, каб іх бацькі плацілі за знаходжанне ў камандзе.

Але калі ў прыватных клубаў з'явяцца прафесійныя крытэрыі, будзе структура і эфектыўная мадэль падрыхтоўкі, то мы вас, вядома, будзем падтрымліваць у разы мацней.

Галоўнае – добрасумленная падрыхтоўка спартсменаў. Фізкультура і спорт – гэта два розныя паняцці. Першай могуць займацца ўсё, а вось для спорту патрэбная цэлая сістэма, – лічыць Кавальчук.