Усе навіны

Трасард забіў дэбютны гол за «Арсенал»

11 лютага 2023, 19:44

Ідзе матч 23-га тура АПЛ паміж «Арсеналам» і «Брэнтфардам».

На 66-й хвіліне з перадачы Букайо Сака лік адкрыў пачатковец «Арсенала» Леандра Трасард.

28-гадовы бельгійскі вінгер стаў 12-м гульцом «кананіраў» у гэтым сезоне, які адзначыўся голам у матчах АПЛ.