Усе навіны

Біёнчык пасля матчу з «Нёманам»: «Веру ў нападаючых «Славіі» і іх узровень майстэрства. Да старту чэмпіянату яны набяруць патрэбную форму»

11 лютага 2023, 21:59

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся думкай аб спарынгу з «Нёманам» (0:1).

– Вельмі спадабалася гульня. Першы тайм атрымаўся змястоўным. Ім я застаўся задаволены. Другім таймам – менш. Не вельмі б хацелася ўдавацца ў падрабязнасці, але і на другім зборы не ўсё ўдалося рэалізаваць з задуманага.

Цяпер, хлопцы атрымалі невялікі час на адпачынак. Крыху перавядзём дыханне і зноў у Брэст на заключны двухтыднёвы збор. Праца будзе сумешчаная з двума спарынгамі з «Шахцёрам» у Салігорску і ў сталіцы з «Мінскам».

– Ці не палохае вас тое, што зусім мала забіваем у вароты саперніка ў кантрольных сустрэчах?

– Ніколькі. А наконт забітых мячоў, скажу так…Я веру ў нашых нападаючых і іх узровень майстэрства. Да старту чэмпіянату яны набяруць патрэбную форму, – сказаў Бiёнчык.