Усе навіны

«Ман Сіці» скараціў адставанне ад «Арсенала» на 3 ачкі, згуляўшы на матч больш – наперадзе вочная сустрэча

12 лютага 2023, 21:37

«Манчэстэр Сіці» дома перамог «Астан Вілу» ў рамках 23-га тура чэмпіянату Англіі – 3:1.

Дзякуючы гэтаму выніку «гараджане» наблізіліся ў турнірнай табліцы да «Арсенала», які згуляў унічыю з «Брэнтфордам» (1:1).

Цяпер адставанне складае 3 ачкі, аднак «Ман Сіці» згуляў на матч больш.

На гэтым тыдні каманды правядуць вочную сустрэчу, якая стане першай у бягучым сезоне. Перанесеная гульня 12-га тура адбудзецца ў сераду, 15 лютага. Пачатак – у 22:30.