Усе навіны

Мбапэ і Месі гатовы згуляць з «Баварыяй» (Le Parisien)

12 лютага 2023, 23:53

Журналісты Le Parisien паведамілі, што нападаючыя «ПСЖ» Кіліян Мбапэ і Ліянель Месі згуляюць супраць «Баварыі» у першым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Абодва футбалісты мелі праблемы з траўмамі, а клуб нават публікаваў афіцыйную заяву, у якой анансаваў пропуск Кіліянам гульні з мюнхенцамі. Па дадзеных крыніцы, Мбапэ пры гэтым ужо трэніраваўся ў асноўнай групе.

Месі пакуль займаецца асобна, але вернецца на футбольнае поле ў панядзелак. Таксама да сустрэчы з «Баварыяй» адновіцца хаўбек Марка Вераці.

Матч адбудзецца ў аўторак, 14 лютага.