Усе навіны

Нэймар і Кампуш пасварыліся ў раздзявальні пасля паражэння ў матчы з «Манака»

13 лютага 2023, 08:44

Дарадца «ПСЖ» па футбольных пытаннях Луіш Кампуш і вінгер Нэймар учынілі сварку ў раздзявальні пасля матча з «Манака» (1:3), паведамляюць L’Equipe і RMC Sport.

Яны вялі вельмі актыўнае абмеркаванне на партугальскай мове. Да іх таксама далучыўся капітан каманды Маркіньёс. Ёсць інфармацыя, што Кампуш выказаў незадаволенасць гульнёй каманды, зрабіў некалькі заяваў у адрас пэўных футбалістаў.

«ПСЖ» прайграў два апошнія матчы. Наступная гульня – дома супраць «Баварыі» 14 лютага ў 1/8 фіналу ЛЧ.