Усе навіны

Крыстаф Гальцье: «Апошнія 25 хвілінаў матчу з «Баварыяй» даюць надзею. «ПСЖ» стварыў 2-3 моманты, але гэтага мала»

15 лютага 2023, 11:00

Галоўны трэнер «ПСЖ» Крыстаф Гальцье пракаментаваў паражэнне ад «Баварыі» (0:1) у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Першая гадзіна гульні была цяжкім для нас, супернік пазбавіў нас мяча і кантраляваў усё, прэсінгаваў. Мы чакалі гэтага. Падазравалі, што яны будуць рабіць ціск вельмі высока, так і атрымалася.

Мы маглі спадзявацца на працу нашых фулбекаў, але, нажаль, Хакім атрымаў пашкоджанне ў першым тайме.

Пасля прапушчанага гола ў нас было 25-30 добрых хвілін. Уклад Кіліяна пасля выхаду на замену быў прыкметны, ён дапамог Неймару і Месі. Таксама добра сябе праявіў Нуну Мендэш, такой актыўнасці не хапала на правым фланзе. Мы стварылі 2-3 моманты, але гэтага, на жаль, было мала.

Апошнія 25 хвілін даюць надзею. Спадзяюся, праз тры тыдні зможам вярнуць свежасць і будзем разлічваць на ўсіх гульцоў», – сказаў Галцье.