Трэнер вышэйшай лігі аб узгадненні прызначэнняў у Д1 і зборнай: «Можна было б сабраць камісію з дасведчаных трэнераў. Спадзяюся, з Юрэвічам усё будзе ў рамках правілаў»
Трэнер вышэйшай лігі ў інтэрв'ю Tribuna.com падзяліўся меркаваннем аб паўнамоцтвах Анатоля Юрэвіча, які прызначаны на пасаду дзяржаўнага трэнера.
Нагадаем, такое рашэнне стала вынікам пасяджэння калегіі Мінспорту Лукашэнкі, якое адбылося 8 лютага.
– Ці павінен адзін канкрэтны чалавек уплываць на прызначэнне трэнераў ва ўсіх клубах «вышкі» і зборнай?
– Мне здаецца, не павінен. Можна было б сабраць нейкую камісію з вопытных трэнераў – хай выслухоўвалі б адзін аднаго наконт тых ці іншых прызначэнняў, нейкія рашэнні прымалі. Але каб за гэта адказваў адзін чалавек – не, так быць не павінна.
– Ці ўнясе прызначэнне Юрэвіча напружанасць сярод трэнераў вышэйшай лігі, ці будуць яны баяцца за свой лёс?
– Спадзяюся, што да гэтага не прыйдзе. Зразумела, што абмяркоўваць за спінай у Юрэвіча будуць шмат. Але я ўсё ж спадзяюся, што ўсё будзе ў межах правіл. Не павінна быць так, што ў клубе за трэнера, які працаваў там шмат гадоў, а Юрэвіч супраць – і ўсё на гэтым, трэба шукаць іншага. Спадзяюся, што прафесіяналізм возьме верх, – сказаў трэнер.
Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.

