Усе навіны

Інфантына атрымае 1,66 млн еўра прэміі за правядзенне ЧС-2022 у Катары

15 лютага 2023, 23:40
1

Згодна з гадавой справаздачай ФІФА, прэзідэнт Федэрацыі Джані Інфантына зарабіў 3,62 млн еўра за мінулы год, улічваючы базавую зарплату і бонусы.

У гэтай жа справаздачы адзначана, што яшчэ 1,66 млн еўра італьянец атрымае ў 2023 годзе ў якасці прэміі за правядзенне чэмпіянату свету ў Катары.

Для параўнання, крыніца адзначае, што чатыры гады таму Інфанціна атрымаў 840 тысяч еўра за аналагічны турнір у Расіі.