Усе навіны

Больш за 95% абароту фірмы былога віцэ-прэзідэнта судзейскага камітэта ФФІ фармавалася з грошай ад «Барселоны»

16 лютага 2023, 16:35

Фірма DASNIL 95, да якой мае дачыненне былы віцэ-прэзідэнт судзейскага камітэта Федэрацыі футбола Іспаніі Хасэ Марыя Энрыкес Негрэйра, атрымала ад «Барселоны» 4,7 млн еўра, пачынаючы з 2003 года, паведамляе La Sexta.

Толькі ў 2016-2018 гадах каталонскім клубам было праведзена 33 плацяжы на агульную суму 1,6 млн еўра. Фактычным кіраўніком фірмы па дакументах на той час быў сын Негрэйры – Хаўер Энрыкес Рамэра.

Самы вялікі плацеж – 90 750 еўра, самы маленькі – 30 250, фармулёўка паслугі – падрыхтоўка і адпраўка ў клуб відэа.

У перыяд паміж 2016 і 2018 гадамі больш за 95% абароту DASNIL 95 фармавалася з грошай, якія плаціла за паслугі «Барселона».