Усе навіны

«Арсенал» упершыню з 2009-га выйграў матч АПЛ за межамі Лондана, у якім прайграваў у перапынку

18 лютага 2023, 18:04

«Арсенал» перамог «Астан Вілу» ў гасцявым матчы 24-га тура АПЛ – 4:2, хоць пасля першага тайма саступаў 1:2.

Лонданцы ўпершыню са снежня 2009 выйгралі матч чэмпіянату Англіі за межамі Лондана, у якім прайгравалі пасля першага тайма.

13 снежня 2009 года «Арсенал» у гасцявым матчы супраць «Ліверпуля» сышоў на перапынак пры ліку 0:1, але выйграў сустрэчу – 2:1.