Усе навіны

Экс-трэнер «Асіповічаў» Кулебін узначаліў «Макслайн», асістэнтам стаў Ярашэвіч

18 лютага 2023, 21:06

Беларускі спецыяліст Глеб Кулебін стаў галоўным трэнерам «Макслайна» (Д2). Яго памагатым прызначаны Міхась Ярашэвіч.

Раней каманду ўзначальваў Юрый Пунтус, які зараз працуе ў «Нафтане».

Абодва спецыялісты год таму ўзначалілі «Асіповічы» (Д2), аднак за тыдзень да пачатку чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі каманду замест іх прыняў 23-гадовы Ілля Навіцкі.

Нагадаем, «Макслайн» заваяваў права на ўдзел у вышэйшай лізе-2023, аднак не быў дапушчаны выканкамам АБФФ да ліцэнзавання з-за неадпаведнасці крытэрыям рэгламенту. Скаргу клуба адхілілі ў арбітражы федэрацыі. Пазней паведамлялася, што клуб прыме ўдзел у працэсе ліцэнзавання ў Д2.