Усе навіны

Крыстаф Гальцье: «Было важна перапыніць няўдалую серыю і вярнуцца на пераможны шлях»

19 лютага 2023, 20:34

Галоўны трэнер «ПСЖ» Крыстаф Гальцье пракаментаваў перамогу каманды ў матчы супраць «Ліля» (4:3) у чэмпіянаце Францыі.

«Неверагодна гульня. Яна магла завяршыцца любым чынам, мы маглі прапусціць чацвёрты гол, які азначаў бы наша паражэнне, але штрафны ўдар Леа пераламаў ход матча. Было важна спыніць няўдалую серыю і вярнуцца на пераможны шлях.

Відавочна, вынік стаў палёгкай, але мы ўсе павінны быць значна больш сканцэнтраваны на працягу матча. Нельга так добра пачаўшы гульню, супраць такой выдатнай каманды як «Ліль», проста ўзяць і страціць канцэнтрацыю.

Пасля такіх гульняў чакаеш імпульсу. Мы ведаем, якія гульні нас чакаюць наперадзе», – сказаў Гальцье.