Усе навіны

Крыстаф Гальцье: «У Нэймара расцяжэнне шчыкалаткі»

19 лютага 2023, 21:20

Галоўны трэнер «ПСЖ» Крыстаф Гальцье распавёў пра траўму нападаючага каманды Нэймара.

«Нэй расцягнуў шчыкалатку. Паглядзім, наколькі гэта сур'ёзна. Мы яшчэ не ведаем. Цяпер ён праходзіць абследаванне», – сказаў Гальцье.

Бразілец траўміраваўся ў пачатку другога тайма матча 24-га тура АПЛ супраць «Ліля» (4:3). Ён не змог самастойна пакінуць межы поля, яго выносілі на насілках.

Нэймар прыняў удзел у двух мячах парыжан у гэтым матчы – гол і асіст на Мбапэ.