Усе навіны

«Лідскае піва», якім валодае фінскі холдынг Olvi, атрымала штраф у 35,8 млн рублёў ад Дзяржкантролю. Прадпрыемства з'яўляецца партнёрам мясцовых хакейнага і футбольнага клубаў

20 лютага 2023, 14:11

Як паведамляе фінскі холдынг Olvi, рэжымны камітэт дзяржаўнага кантролю правёў праверку «дачкі» фінскага прадпрыемства – ААТ «Лідскае піва» – пасля чаго беларуская кампанія атрымала штраф каля 35,8 млн рублёў. Як паведамляе Olvi у сваім прэс-рэлізе, «Лідскае піва» падало ў суд з-за гэтага рашэння.

Адзначым, што «Лідскае піва» з'яўляецца партнёрам мясцовых хакейнага і футбольнага клубаў.

Пра тое, якія праверкі праходзілі ў беларускай кампаніі, не паведамляецца. Свой фінансавы прагноз, апублікаваны 10 лютага, Olvi адменіць, новы прагноз публікавацца не будзе. Тады фінскі холдынг паведаміў, што «Лідскае піва» нарасціла продажы ў 2022 годзе.

У сакавіку мінулага года Olvi PLC заявіў, што сыходзіць з рынку Беларусі, спыняе інвестыцыі ў краіну, а таксама спыняе экспарт у Расію і Беларусь з-за ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.

У ліпені рэжымны ўрад Беларусі вызначыў пералік кампаній, замежным удзельнікам якіх забараняецца распараджацца акцыямі без дазволу ўладаў. У спіс увайшлі 190 прадпрыемстваў, сярод якіх таксама значылася ААТ «Лідскае піва», 96,4% акцый якога належаць Olvi. У лістападзе фінскі холдынг паведаміў, што ў найбліжэйшы год не зможа прадаць «Лідскае піва» з-за ўведзенага абмежавання з боку Мінска.