Усе навіны

Неймар не плануе пакідаць «ПСЖ» да заканчэння кантракту ў 2027 годзе

21 лютага 2023, 09:23

Вінгер «ПСЖ» Неймар не збіраецца пакідаць клуб да 2027 года, паведамляе L’Equipe.

Ён жадае правесці ў клубе мінімум 10 гадоў, у 2027 годзе завершыцца яго дзейнае пагадненне. Па ім бразілец атрымлівае каля 36 млн. эўра ў год. Ён не хоча сыходзіць з «ПСЖ» нават у выпадку сыходу Ліянэля Месі найбліжэйшым летам.

У Неймара вялікае жаданне як мага хутчэй аднавіцца пасля траўмы і згуляць супраць «Баварыі» ў другім матчы 1/8 фіналу ЛЧ. Хоча паказаць сваім крытыкам, што яго добрая першая частка сезона не была трэніроўкай перад чэмпіянатам свету.

Была інфармацыя, што «Ліверпулю» прапанавалі купіць Неймара за 70-80 млн фунтаў. У гэтым сезоне футбаліст забіў 18 галоў і зрабіў 17 асістаў у 29 матчах.

Статыстыка 31-гадовага іграка тут.