Усе навіны

Крыніца «Трыбуны»: «Па многіх параметрах віцэ-прэм’ер Петрышэнка з'яўляецца ідэальнай кандыдатурай на пасаду старшыні АБФФ»

21 лютага 2023, 18:26

Крыніца Tribuna.com паведаміла, што АБФФ можа ўзначаліць віцэ-прэм'ер Лукашэнкі Ігар Петрышэнка.

Раней паведамлялася, што АБФФ можа ўзначаліць палкоўнік ПДВ Міхаіл Партны.

– Па многіх параметрах чыноўнік з'яўляецца ідэальнай кандыдатурай на пасаду старшыні АБФФ.

Ён, у адрозненне ад таго ж Партнога ці Базанава, з'яўляецца выязным у ЕЗ (адзначым, што і Базанаў свабодна ўязджае на тэрыторыі ЕЗ – Tribuna.com). У 2019 годзе адказваў за правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Цяпер на ўзроўні [так званага] Саўміна чыноўнік курыруе сацыяльныя пытанні, у тым ліку спорт, і футбол у прыватнасці (напрыклад, пры яго кіраўніцтве плануецца да 2025 года пабудаваць у краіне 38 міні-футбольных пляцовак).

У канцы мінулага года была створаная працоўная група, якая заслухоўвала даклады старшыняў усіх федэрацый па выніках працы за 2022-ы.

Кіраўніком гэтай групы быў якраз Петрышэнка. Ну і яшчэ трэба дадаць, што ён таксама браў удзел у нядаўняй сумеснай калегіі [так званага] Мінспорту і АБФФ. Так што не варта дзівіцца, калі віцэ-прэм'еру [Лукашэнкі] дадуць яшчэ і руліць футболам у Беларусі, – сказаў адзін з нашых суразмоўцаў.